Государственное учреждение образования «Староборисовский ясли-сад Борисовского района»
телефон: 80177 77 10 86
email: staroborisovsad@rooborisov.by
222130 Минская область Борисовский район а.г.Старо -Борисов ул. Ленина 30

Беларускiя казкi

   Казка  гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды, па зярнятку адабраная найбольш важная і патрэбная інфармацыя. Гэта паслКартинки по запросу беларуския казкианне нашчадкам пра тое, як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, як будаваць сям’ю, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж бацькамі і дзецьмі. Казка надзвычай шматгранная. Яе можна разглядаць з педагагічнага, псіхалагічнага, тэрапеўтычнага пункту гледжання.

Беларускія казкі і фальклор цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзеная жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці і каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларусы вядомыя ў свеце сваёй мяккасцю, дабрынёй, талерантнасцю, смеласцю, працавітасцю, цярплівасцю, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і выдатным пачуццём гумару. 

 Мудрасць перамагае ў казках “Не сілай, а розумам”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”, “Наймудрэйшы”. Увага дзіцяці звяртаецца на тое, як важна набыць жыццёвы вопыт, быць смелым, не баяцца працы. Разам з тым казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне.


                                                                                                                     Картинки по запросу стрелка жми

                                                                                     http://kazki.unicef.by/  

Версия сайта для слабовидящих