21 лютага ў нашай ўстанове адукацыі адбыўся Дзень роднай мовы. У кожнай групе праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, слухалі казкі і вершы, з задавальненнем спявалі, вучыліся разам з Васілінкай і Ясікам выкарыстоўваць ветлівыя словы і размаўляць на роднай мове. У госці завітала і Беларусачка, якая запрасіла ўсіх жадаючых на выставу “Залатыя рукі маіх землякоў”, правяла цікавую віктарыну і пагуляла з ўдзельнікамі ў беларускія гульні.
Спадзяемся, што нашы выхаванцы, педагогі і бацькі атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.