 
                    21 лютага ў нашай ўстанове адукацыі па добраму звычаю адбыўся Дзень роднай мовы. У кожнай групе праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы.
                     
 Дзеці гулялі ў беларускія гульні, слухалі казкі і вершы, з задавальненнем вучыліся разам з Беларусачкай, Васілінкай і Ясікам ужываць ветлівыя словы і размаўляць на роднай мове. Спадзяемся, што нашы выхаванцы атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.